“Калі б Лукашэнка збег з Беларусі, сюды адразу б увайшлі расійскія дэсантнікі”

“Калі б Лукашэнка збег з Беларусі, сюды адразу б увайшлі расійскія дэсантнікі”

— Мы гэта маглі пабачыць у жніўні, — адказвае палітолаг Дзяніс Мельянцоў на пытанне рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука пра тое, як пагаршэнне адносінаў з Захадам штурхае Мінск у абдымкі да Масквы. — Калі пачаліся пратэсты, сапраўды сутычкі, дык Лукашэнка патэлефанаваў Пуціну, а той нібыта выказаў падтрымку і сфармаваў пэўныя кантынгенты Росгвардыі, якія маглі ўдзельнічаць у падаўленні пратэстаў. 

Хутка пасля гэтага разгарнуліся маштабныя сумесныя беларуска-расійскія вучэнні. Адразу пасля гэтага. Дэсантнікі былі на поўнай гатовасці, яны маглі быць сюды перакінутыя літаральна за некалькі гадзінаў. Гэта дае вайсковым экспертам дае нагоду казаць, што тут быў падрыхтаваны хай не украінскі варыянт, але падобны варыянт на выпадак, калі беларускі ўрад страціць кантроль над сітуацыяй.

Аналітык упэўнены, што беларускія пратэстоўцы не маглі б перамагчы ні ў якім выпадку. Бо выбар у іх насамрэч быў паміж Лукашэнкам і расійскімі дэсантнікамі ў выпадку, калі ён прызнае сваю паразу і з’едзе з Беларусі — напрыклад, шуцкаць прытулку ў Расіі.

— Гэта б выклікала толькі вельмі моцны, вельмі хуткі канфлікт і інтэрвенцыю, — сцвярджае ён.

Мельянцоў лічыць, што калі б Лукашэнка пайшоў б па шляху Януковіча, які збег пасля паразы ў вулічным супрацьстаянні з пратэстоўцамі, дык у Беларусі імгненна ўтварыўся б “другі Данбас”. Для Расіі выключную важнасць маюць вайсковыя аб'екты на тэрыторыі Беларусі. Таксама беларуская тэрыторыя крытычна важная для дэблакавання Калінінградскага эксклава ў выпадку канфлікту з НАТА.

Па значэнні для Расіі Мельянцоў схільны параўноўваць тэрыторыю Беларусі з Крымам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі