Футбалісты “Хапаэля” трэніраваліся на Плошчы Свабоды

Капітан “Хапаэля” Адрыян Рачэт, якога Еўрарадыё сустрэла ля гатэля “Еўропа”, распавядае, што футбалісты зладзілі размінку з уласнай ініцыятывы. Асабіста ён з сябрамі на трэніроўку забіў і бавіў час за шопінгам.

“Набылі тое-сёе ў Nike ды Adidas. Спартовая вопратка, бутсы. У вас кошты такія ж, як у Ізраілі. Але навошта вы малюеце столькі нулёў на грошах? ― не разумее Адрыян Рачэт. ― Увесь Мінск ведае, што сёння футбол, але з намі амаль ніхто не загаворвае, хаця футбалістаў “Хапаэля” і лёгка пазнаць па форме. Відаць, ніхто не размаўляе па-ангельску. Але побач з McDonald’s мы далі пару аўтографаў”.

Адрыян Рачэт дадае, што “Хапаэль” уважліва адгледзеў матчы БАТЭ з “Вардарам” і “Дэбрэцэнам”.

Адрыян Рачэт: “Мы ведаем, як яны гуляюць, іх сістэму гульні. На маю думку, галоўнае сёння ― забіць хаця б адзін гол. Спадзяюся, што выйграем, але гэта не прынцыпова. Галоўнае ― гол”.

Нагадаем, першы паядынак плэй-оф кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і “Хапаэлем” з Кір’ят-Шманы пройдзе на сталічным стадыёне "Дынама" 22 жніўня, пачатак у 21:45.

Фота: football-mag.fr

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі