Футбольны клуб "Віцебск" не гатовы заняць месца "Партызана"
Пра гэта заявіў галоўны трэнер "Віцебска" Юрый Канаплёў.
Нагадаем, што сталічны "Партызан" выйшаў у вышэйшую лігу, але раптоўна застаўся без фінансавання. Некалькі месяцаў клуб шукаў новага спонсара. Як варыянты разглядаліся расійская кампанія "Газпрам" і нават Мінгарвыканкам. Аднак ніхто не пагадзіўся фінансаваць каманду. У выніку клуб не прыме ўдзелу ў вышэйшай лізе.
Аднак і "Віцебск" не гатовы заняць месца "Партызана". Па словах Канаплёва, якія перадае Football.by, пры сённяшнім бюджэце клуба гэта проста немагчыма.