Garbage: прабачце, што не звяртаемся да вас на вашай мове

На разагрэве у заморскага "Смецця" граў мінскі гурт Lilac. Зрэшты, даведаліся яны пра гэта усяго за дзень да канцэрту. На жаль, спяваць Ані Жданавай давялося пры амаль пустой зале. Як ні дзіўна, але людзей было няшмат і калі гралі Garbage — больш-менш запоўненымі былі толькі цэнтральны сектар трыбун і сядзячы партэр, які даволі нечакана размясціўся проста пасярод танцпола.

 

Garbage на адным дыханні адыгралі "Supervixen", "I Think I’m Paranoid" і "Shut Your Mouth", пасля чаго Шырлі павіталася з залам і папрасіла партэр не баяцца устаць на ногі і танчыць. Двойчы ўпрошваць не давялося.

"Выбачайце, што так доўга да вас ехалі! І даруйце, што не звяртаюся да вас на вашай мове — я, на жаль, не геній, каб вывучыць мовы ўсіх краін, дзе мы бываем!" — папрасіла прабачэння шатландка Шырлі перад тым, як выканаць “Cherry Lips”, якая канчаткова ператварыла "віп-ложу" у танцпол.

 

Асноўная частка канцэрту скончылася песняй "You Look So Fine". Але бісу — і якога! — не доўга чакалі. “The World Is Not Enough”з аднайменнага фільма пра Джэймса Бонда, "Grow Up” і, напрыканцы — “Only Happy When It Rains”, песня, якая некалі зрабіла Garbage знакамітымі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі