Нямеччына вылучае 2 млн еўра на падтрымку грамадскіх ініцыятыў у Беларусі

Пра гэта падчас прэзентацыі шостага этапу праграмы распавёў намеснік амбасадара Нямеччыны ў Беларусі Петэр Дэтмар.

Петэр Дэтмар: “Я мяркую, што пра поспех, які мы мусім напаткаць на ўсіх узроўнях работы, сведчаць тыя датацыі, якія будуць вылучаныя ў 2012-2014 гадах. Гэта 2 мільёны еўра”.

Нагадаем, праграма падтрымкі Беларусі дзейнічае з 2002 году. Пераважна яна скіраваная на падтрымку грамадскіх партнёрскіх ініцыятыў у Беларусі.

Фота — quorum.kz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі