Гомельскага актывіста Уладзіміра Няпомняшчых зноў затрымалі з-за майкі

"Прапаршчыку Юзэпенку, так ён назваўся, не спадабаліся надпісы на маёй футболцы. Наперадзе: "За Беларусь без Лукашэнкі", ззаду: "Хопіць, дастаў!" Прапаршчык завёў мяне ў дзяжурку, якая месціцца на вакзале, да дзяжурнага — падпалкоўніка Атаманчука", - паведаміў Няпомняшчых.

Паводле прадпрымальніка, падпалкоўнік Атаманчук патрабаваў спачатку зняць футболку, а калі Няпомняшчых стаў тэлефанаваць журналістам, заявіў, што ў дзяжурку ён дастаўлены для праверкі. Маўляў, каб праверыць, знаходзіцца ён у вышуку ці не.

Ўладзіміра адпусцілі без складання пратаколу. Футболку ён не зняў, заявіўшы, што зробіць гэта пасля таго, як напісанае на ёй здзейсніцца, паведамляе Радыё Свабода.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі