Ігар Крывушэнка можа ўзначаліць "Тарпеда-БелАЗ"
Апошнім месцам працы беларускага трэнера быў узбекскі футбольны клуб "Шуртан".
Пра тое, што Крывушэнка можа перайсці ў жодзінскую каманду паведамляе сайт goals.by са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Нагадаем, перад матчам 30-га тура супраць "Гомелю" галоўны трэнер аўтазаводцаў Вадзім Бразоўскі быў адхілены ад працы з камандай.
"Тарпеда-БелАЗ" за тры туры да канца чэмпіянату Беларусі размяшчаецца на апошнім месцы ў турнірнай табліцы. Каманда мае ў сваім актыве 24 ачкі пасля 28 гульняў.
Фота — goals.by