Ірына Халіп вярнулася ў Беларусь

У каментары Радыё "Свабода" Халіп распавяла, што акрамя мужа пабачыла таксама сяброў — Наталлю Радзіну, Змітра Бандарэнку, Уладзіміра Кобеца, Змітра Бародку.

Па словах Халіп, Саннікаў пакуль не збіраецца вяртацца ў Беларусь, бо застаецца пагроза яго жыццю.

Напрыканцы сакавіка журналістка плануе яшчэ адну дазволеную паездку за межы Беларусі. Яна хоча наведаць у Маскве рэдакцыю "Новой газеты", дзе яна працуе.

Фота — spring96.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі