Каб адзначыць Першамай, жыхар Баранавічаў абрабаваў краму

На трывожную кнопку націснула прадавачка. Жанчына растлумачыла міліцыянтам, што невядомы мужчына схапіў 1,5-літровую бутэльку шампанскага "Савецкае", што стаяла ў гандлёвай зале, і ўцёк.

Прыкладна праз гадзіну міліцыянты з вышуковым сабакам выйшлі на след зламысніка, паведамляе "Intex-press". Зламыснікам выявіўся 30-гадовы жыхар Баранавічаў, раней асуджаны за крадзеж.

Убачыўшы імліцыянтаў, мужчына выкінуў скрадзеную бутэльку шампанскага. Дарэчы, адкрыць яе і выпіць віно ён не паспеў. На пытанне, навошта ён абрабаваў краму, гараджанін заявіў, што жадаў адзначыць Дзень працы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі