Кандыдатам у прэзідэнты ад АГП будзе Яраслаў Раманчук

Кіраўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыі пакуль яшчэ спрабуе захаваць інтрыгу датычна таго, хто стане партыйным кандыдатам на будучыя прэзідэнцкія выбары. Паводле апошняй інфармацыі, размешчанай на сайце АГП, канчаткова выбар паміж старшынём партыі Анатолем Лябедзькам і яго намеснікам, эканамістам Яраславам Раманчуком будзе зроблены 31 траўня.

Але, як паведаміў Еўрарадыё кіраўнік Мінскай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Малярчук, імя будучага партыйнага кандыдата – сакрэт палішынэля.

Малярчук: “Інтрыгі няма ўжо – ужо дакладна вызначыліся, што будзе Раманчук”.

Прычым агульнапартыйнага абмеркавання гэтага пытання, кажа Малярчук, не было.

Малярчук: “Гэта толькі вярхушка партыйная вызначылася – шараговыя партыйцы яшчэ нічога не вызначалі”.

У той жа час кіраўнік абласной арганізацыі АГП не выключае, што пасля 31 траўня, калі афіцыйна будзе названа імя партыйнага кандыдата ў прэзідэнты, пачнуцца ўзгадненні названай кандыдатуры з шараговымі партыйцамі.


Фота: Тэлеграф

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі