Канфіскаваны мытнікамі павук жыве ў Інстытуце лесу і харчуецца тараканамі

120306 Martin Mytnia.mp3

“У нас матылькі былі, рыбкі. Павук быў, махнаты такі. Яго ў сіце везлі”, - распавядаюць Еўрарадыё на Гомельскай мытні. У пачатку сакавіка мытнікі здымаюць з цягніка 106 кукалак экзатычных матылькоў, якія спрабавала перавезці правадніца.

Год таму – 40 такіх кукалак і павука-птушкаеда. Павук дагэтуль жыве ў Інстытуце лесу Нацыянальнай акадэміі навук. Харчуецца там тараканамі.

Павук Барыс, канфіскаваны мытнікамі цяпер жыве ў Інтстытуце лесу

“У нас ёсць пакой, дзе падтрымліваем патрэбную тэмпературу для матылькоў, вільготнасць. Бо калі будзе перасушана, яны могуць не выйсці з кукалкі. У нас яшчэ павук-птушкаед на захоўванні. Ён харчуецца мармуровымі тараканамі, іх складана знайсці”, - распавядае пра насякомых малодшая навуковая супрацоўніца Інстытута лесу Галіна Помаз.

 

“У нас ёсць пакой, дзе падтрымліваем патрэбную тэмпературу для матылькоў, вільготнасць. Бо калі будзе перасушана, яны могуць не выйсці з кукалкі. У нас яшчэ павук-птушкаед на захоўванні. Ён харчуецца мармуровымі тараканамі, іх складана знайсці”.

Матылькі з Інстытута лесу

Матылькі з Інстытута лесу

“Тавар, які канфіскуе мытня, перадаецца на захоўванне да суда. Калі тавар немагчыма прадаць, ён будзе ўтылізаваны”, - кажуць на  Гомельскай мытні.

А кветкі, якіх на свята звычайна шмат канфіскуецца, мытня мае права прадаваць нават да суда.

“Гэта лічыцца таварам, які  хутка сапсуецца. Такі тавар не можа захоўвацца доўга. Таму яго яшчэ да суда рэалізоўваюць. Усё робіцца хутка, цягам сутак з моманту вымання перадаюць у гандлёвыя кропкі”, - кажуць на Брэсцкай мытні.

Калі па рашэнні суда кветкі мусяць быць вернутыя гаспадару, вяртаюць грашыма. Але такіх прыкладаў на Брэсцкай мытні прыгадаць не могуць.

Матылькоў звычайна завозяць увесну, экзатычны падарунак да сакавіцкіх святаў.

“Можа быць засушаны матылёк, як сувенір. Можна выпусціць жывых бабачак, як жывы салют. Матылька могуць схаваць у канверт і падарыць. Хутка свята, дзяўчыне прыемна будзе, калі жывая кветка вылеціць”, - распавядае Галіна Помаз.

Калаж з матылькоў у Інтстытуце лесу

Адна кукалка матылька каштуе ад 3 да 10 долараў. У Інстытуце лесу хочуць зрабіць калаж, каб адчытацца, куды падзеліся насякомыя.

Трапічных матылькоў можна набыць ў Мінску. Каштуюць яны па 35 долараў за штуку.

“Самы дарагі, яны вялікія 12-16 сантыметраў, 35 долараў. Кошт немаленькі, таму гэта спыняе. Кветка каштуе 10 тысяч, матылёк – 300. А жывуць яны аднолькава”, - распавядаюць у фірме, якая нібыта разводзіць і прадае такіх матылькоў. За салют з матылькощ просяць 700 долараў.

Але калі пытаю пра сертыфікат на матылька, каб ведаць, што ён здаровы… кідаюць слухаўку. Відаць, гандлююць нелегальна.

Дарэчы, летась мытнікі пералічылі ў рэспубліканскі бюджэт 27 трыльёнаў рублёў, не ўлічваючы матылькоў. Для параўнання, бюджэт Мінска на гэты год на 10 трыльёнаў меншы.

Дарэчы, летась мытнікі пералічылі ў рэспубліканскі бюджэт 27 трыльёнаў рублёў, не ўлічваючы матылькоў. Для параўнання, бюджэт Мінска на гэты год на 10 трыльёнаў меншы.

Матылькі ў кукалках

Матылькі ў кукалках

Павук Барыс

Матылёк з'яўляецца з кукалкі

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі