Каваленку пачынаюць прымусова карміць праз зонд

Нагадаем, актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка, асуджаны ў лютым на 2 гады і месяц калоніі, днямі быў пераведзены ў "Віцьбу-3". Ад снежня ён з перапынкамі галадаў. У апошні тыдзень, спрабуючы вывесці Каваленку з галадоўкі, яму прымусова ставілі кропельніцы.

Па словах Алены Каваленкі, Сяргей вельмі слабы, ён важыць менш за 49 кілаграмаў. Яго трымаюць пад наглядам у асобным пакоі ў калоніі. Палітвязень нагадаў пра палітычны характар сваёй галадоўкі, інфармуе Радыё Свабода.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі