Халіп і Някляеву паказалі фільмы пра шкоду п'янства

Міліцыянты нават не хавалі, што перад імі пастаўленая задача затрымаць журналістку да 9 гадзінаў вечара, каб яна не выйшла ні на якую акцыю 19 снежня, у гадавіну выбараў. Пра гэта Ірына Халіп распавяла Еўрарадыё:

Халіп: "У нас з Някляевым (мы ўчора размаўлялі ўвечары ўжо) быў абсалютна адзін і той жа сцэнар. Проста абсалютна ідэнтычны! У нас запытваліся, што мы думаем пра сістэму выкання пакаранняў, што б мы хацелі ў ёй змяніць... Вось такія пытанні. А потым нам паказвалі прафілактычнае кіно — пра п'янства і наркаманію".

Журналістка кажа, што міліцыянты ў інспекцыі ставіліся да яе ветліва, нават прапаноўвалі каву, і да іх прэтэнзіяў няма. Але яна абураная тым, што яе фактычна падманам выцягнулі з дому і пратрымалі доўгі час. Па словах Халіп, позвай яе выклікалі на 18 гадзін. Калі ж яна патлумачыла, што ў гэты час у панядзелак едзе з сынам на заняткі музыкай, міліцыянты перанеслі выклік на гадзіну раней. Жанчыне абяцалі, што гутарка разлічаная толькі на паўгадзіны і яна паспее з сынам на заняткі. Замест гэтага, кажа Халіп, яе трымалі 4 гадзіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі