Кіраўнік Венесуэлы: Уга Чавеса атруцілі цёмныя сілы
Улады Венесуэлы хочуць пачаць афіцыйнае расследаванне версіі магчымага атручвання прэзідэнта краіны Уга Чавеса.
Пра гэтую заяву Нікаласа Мадуры паведамляе interfax.by. Па словах выканаўцы абавязкаў прэзідэнта, менавіта атручванне стала прычынай раптоўнага развіцця ракавага захворвання ў Чавеса і смяротнага выніку.
Мадура заявіў: "Мы высветлім праўду. Інтуіцыя нам падказвае, што наш камандантэ Чавес быў атручаны цёмнымі сіламі, якія жадалі прымусіць яго збочыць з вернага шляху".
Тым часам, апазіцыя лічыць, што такімі заявамі ўлады хочуць адцягнуць насельніцтва ад штодзённых праблем.