Лукашэнка прапанаваў Сінгапуру купіць акцыі беларускіх кампаній

Пра гэта беларускі кіраўнік заявіў 21 сакавіка падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Сінгапура Лі Сянь Лунам. Адзінай умовай Лукашэнка назваў празрыстасць, эканамічную абгрунтаванасць і ўзаемную выгаду, інфармуе БЕЛТА.

Лукашэнка лічыць перспектыўным узаемадзеянне з Сінгапурам у сферы прыцягнення прамых інвестыцый і ўдзелу сінгапурскіх кампаній у прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў.

Лукашэнка звярнуў увагу сінгапурцаў на Беларуска-кітайскі індустрыяльны парк, які ствараецца пад Мінска, "з беспрэцэндэнтным ільготамі" для інвестараў. Мадэллю для гэтага праекта стаў Кітайска-сінгапурскі індустрыяльны парк у горадзе Сучжоў, дадаў кіраўнік Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі