Лукашэнка: цяжкахворыя ўставалі з ложкаў, каб за мяне прагаласаваць

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з маладымі грамадазнаўцамі ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

Лукашэнка: “Хто б мяне пусціў, калі б не народ? Я памятаю, як у 1994 годзе ішлі галасаваць. Людзі, якія гадамі, дзесяцігоддзямі былі да ложку прыкутыя, яны ўставалі, не давяраючы дзецям, ды ішлі за Лукашэнку галасаваць. Для мяне гэта святое. Гэта тое, праз што я не магу пераступіць. Я ніколі не буду красці ў народа, не падману яго, ніколі хітрыць перад людзьмі не буду, ніколі поўзаць не буду, каб захаваць уладу. Гэта мне чужое. Я прыйшоў дзякуючы народу і я павінен для яго штосьці зрабіць”.

Фота: bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі