Максім Мірны выйграў “Ралан Гарос” у парным разрадзе

У 2005 і ў 2006 годзе Мірны перамог у пары са шведам Ёнасам Б’ёркманам, а сёлета яму склаў кампанію канадзец Дэніэл Нестар, паведамляе kp.by. У фінальным матчы гэты беларуска-канадскі дуэт выйграў у Хуана Кабаля з Калумбіі ды Эдуарда Шванка з Аргентыны. Лік матчу — 7:6, 3:6, 6:4.

Гэты тытул ужо 39-ы у кар’еры Максіма Мірнага, якому ў ліпені споўніцца 34 гады. Аднак спартсмен зусім не стаміўся ад тэнісу і рыхтуецца да новых перамог.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі