Маскоўская майстэрня прадае партрэты Лукашэнкі па 800 долараў

Партрэты Лукашэнкі прапануе маскоўская багетная майстэрня vramke.ru. Можна набыць здымак беларускага кіраўніка на прэс-канферэнцыі, з сынам Мікалаем у ваеннай форме ці старанна адфоташопленую чорна-белую выяву, на якой прэзідэнт як бы махае на кагосьці пальцам і хітравата ўсміхаецца.

Кошты на партрэты розняцца ў залежнасці ад памеру, матэрыялу самога партрэта і рамкі. Самы танны – 20 на 26 см з пластыкавай рамкай каштуе 28 долараў. Самы дарагі – на халсце і ў тоўстай драўлянай раме – 806$. Яго анатуюць так: “Самы салідны партрэт Лукашэнкі ў нашым каталогу, ён стане вартым элементам аздаблення вашага інтэр’ера”.


У раздзеле “Партрэты палітыкаў” падбор асобаў даволі цікавы: Пуцін, Мядзведзеў, Кадафі, Чавес, Дзяржынскі, Сталін, Лукашэнка, патрыярх Кірыл, Кадыраў ды іншыя расійскія і замежныя дзеячы.


Не так даўно кіеўская крама за 1052 долары прапаноўвала настольны сярэбраны бюст беларускага кіраўніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі