Маці Сяргея Каваленкі ўстурбаваная пагрозай яго жыццю

Па словах маці, якія перадае БелаПАН, 9 студзеня з яе сынам бачыўся адвакат. Ён распавёў, што Каваленка вельмі моцна схуднеў, яму колюць глюкозу. Маці ўпэўнена, што здароўе сына знаходзіцца пад пагрозай, у тым ліку і таму, што Каваленка ізаляваны ад людзей і ніхто не можа прыйсці яму на дапамогу. Маці лічыць, што Каваленку трэба везці ў лякарню.

Нагадаем, віцебскага актывіста КХП-БНФ арыштавалі па абвінавачанні ў тым, што ён ухіляўся ад адбыцця пакарання. Цяпер яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Каваленка лічыць абвінавачанні надуманнымі і галадае на знак пратэсту супраць арышту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі