Міністра па падатках і зборах дадалі ў "чорны спіс" ЕС
Сталі вядомыя новыя 16 прозвішчаў з "чорнага спіса" ЕС. Сярод іх 10 беларускіх суддзяў, 3 пракуроры, міністр і два начальнікі калоній.
Згодна з рашэннем Савета міністраў замежных спраў Еўрасаюза, узгодненым 10 кастрычніка, уезд на тэрыторыю ЕС забаронены яшчэ 16 беларускім чыноўнікам.
Напярэдадні паседжання Савета ЕС, і на заключнай прэс-канферэнцыі кіраўніца дыпламатычнай службы ЕС Кэтрын Эштан яшчэ раз нагадала пра галоўную ўмову ўзнаўлення дыялога з Беларуссю: вызваленне і рэабілітацыя ўсіх палітычных зняволеных.
10 кастрычніка ў спіс трапілі:
Валерый Камісараў (суддзя)
Уладзімір Сцяпурка (суддзя)
Сяргей Хрыпач (суддзя)
Васіль Назаранка (суддзя)
Вольга Камароўская (суддзя)
Вікторыя Зайцава (суддзя)
Тамара Унукевіч (суддзя)
Ігар Крот (суддзя)
Уладзімір Хробастаў (суддзя)
Людміла Ігнатовіч-Мішнева (пракурор)
Сяргей Ярмаліцкі (начальнік шклоўскай калоніі)
Аляксандр Кавалёў (начальнік калоніі ў Горках)
Уладзімір Палуян (міністр па падатках і зборах)
Уладзімір Корнаў (суддзя)
Максім Шастакоў (пракурор)
Вольга Герасімовіч (пракурор)
Цяпер у "чорным спісе" 208 прозвішчаў.
Фота — belayarus.by