Мірны і Нестар выйшлі ў паўфінал адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе
25 студзеня беларуска-канадская пара выйграла ў мексіканца Сант'яга Гансалеса і немца Крыстофера Каса.
Як паведамляе БелаПАН, наступнымі сапернікамі Мірнага і Нестара будуць Леандэр Паес з Індыі і Радэк Штэпанек з Чэхіі. У другім паўфінале сустрэнуцца лідары сусветнага парнага тэніса Боб і Майк Браяны з ЗША і супраць шведа Роберта Ліндстета і румына Хорыя Тэкаў.
Найвышэйшае дасягненне Мірнага на Australian Open — выхад у фінал у 2007 годзе са шведам Ёнасам Б'ёркманам.