Мірны і Нестар выйшлі ў трэці круг адкрытага чэмпіянату Аўстраліі
Беларуска-канадскі дуэт будзе змагацца ў 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе.
21 студзеня ў другім раўндзе Максім Мірны і Даніэл Нестар перамаглі калумбійцаў Хуана Себасцьяна Кабаля і Роберта Фараха — 7:6 (7:0), 6:2.
Наступнымі сапернікамі пары будуць італьянцы Даніэле Брачыялі і Паціта Старачэ, перадае БелаПАН.