МВФ не выстаўляў Лукашэнку палітычных патрабаванняў

Такім чынам, рашэнне не выдаваць Беларусі крэдыт не было звязана з палітыкай, заявілі інфармацыйным агенцтвам у прэс-службе Міжнароднага валютнага фонду. У той самы час у МВФ падкрэсліваюць, што для краіна можа атрымаць грошы толькі тады, калі свет ставіцца да яе са значнай прыязнасцю.

“Усе праграмы прымаюцца Саветам, у якім прадстаўлены ўсе краіны-сябры МВФ”, — нагадалі ў прэс-службе арганізацыі.

З 1 па 13 чэрвеня ў Мінску працавала місія МВФ. Па выніках яе працы была зроблена справаздача, якую Савет дырэктараў Фонду абмеркаваў 29 жніўня. Дырэктары падкрэслілі, што для атрымання фінансавай дапамогі ўлады Беларусі павінны прадэманстраваць курс на рашучыя захады эканамічнай палітыкі і правядзенне структурных рэформаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі