На 5% павышаецца бюджэт пражытачнага мінімуму
З 1 лютага, да 924 тысяч 150 рублёў. Адпаведную пастанову прыняў урад.
Цягам апошніх трох месяцаў бюджэт пражытачнага мінімуму ў Беларусі складаў 880 тысяч 30 рублёў.
БелаПАН паведамляе, што з лютага новы БПМ устаноўлены для працаздольнага насельніцтва ў памеры 1 мільён 14 тысяч 180 рублёў, для пенсіянераў — 763.800, для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — 795.760, для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — 973.410, для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — 1.041.240, для дзяцей-студэнтаў — 937.770.
Фота — bymedia.net