Нацбанк ужо дапушчае дэвальвацыю беларускага рубля на 12%

Адпаведную пастанову №168 сёння прыняў Нацбанк. Рашэнне было прынятае і ўзгодненае з органамі дзяржкіравання, паведамляюць у цэнтральным банку краіны. Такім чынам, афіцыйны курс беларускага рубля будзе крыху зніжаны. Як заявіла АФН крыніца, блізкая да Нацбанка, гэта рашэнне носіць тактычны, але не стратэгічны характар.

Пашырэнне калідору хістанняў курса беларускага рубля не паўплывае на рашэнне Расіі аб выдачы Беларусі крэдыту на суму ў 3 млрд долараў. Умовай для такога крэдыту ёсць поўная адмена гэтага “калідора”, што будзе азначаць афіцыйную дэвальвацыю беларускага рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі