Някляеў: Вызваленне Каваленкі — адказ на правал выбараў
Непрызнанне парламенцкіх выбараў прымушае ўлады распачаць гандаль палітвязнямі.
Такое меркаванне ў размове з Еўрарадыё выказвае лідар кампаніі “Гавары праўду!” Уладзімір Някляеў.
Някляеў: “Улада, рэжым рыхтаваў вызваленне палітвязняў у адказ на правал выбараў. Яны ведалі, што людзі не пойдуць галасаваць. І не толькі на правал выбараў — праваліліся і чорт з імі! — у адказ на непрызнанне гэтых выбараў”.
Па словах Някляева, неабходнасць сплочваць вялізныя сумы па знешніх пазыках падштурхоўвае ўлады да пошукаў новых крыніцаў фінансавання. Спадзявацца на чарговую дапамогу з боку Расіі асабліва не даводзіцца. І таму беларускія ўлады пайшлі па даўно вядомай сцежцы — пачалі гандляваць палітвязнямі.
Фота — telegraf.by