Някляеў: Вакол чэмпіянату па хакеі яшчэ будуць палітычныя гульні

Такое меркаванне ў гутарцы з Еўрарадыё выказаў лідар кампаніі “Гавары праўду!” Уладзімір Някляеў. На яго думку, палітычныя гульні вакол гэтага чэмпіяната яшчэ працягнуцца.

Някляеў: “Яны заявілі, але яшчэ не вядома, што да гэтага чэмпіянату ў Беларусі станецца, што можа быць... Сітуацыя напружаная, і яна яшчэ можа абвастрыцца — унутрыпалітычная сітуацыя, перш за ўсё, і знешнепалітычная. І з гэтым хакейным чэмпіянатам усё адно яшчэ будуць палітычныя гульні і нейкі ціск будзе з боку тых краін, якія заявілі, што будуць дамагацца, каб гэтага не было”.

Нагадаем, перанесці з Беларусі чэмпіянат свету па хакеі патрабуе шэраг еўрапейскіх палітыкаў і грамадскіх дзеячаў. Ёсць такое патрабаванне і ў амерыканскім “Акце аб дэмакратыі і правах чалавека ў Беларусі”. Але 9 студзеня беларуская федэрацыя спаслалася на словы кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакею Рэне Фазеля, што такой адмены не будзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі