Пад Бярозай кіроўца грузавіка здзейсніў падвоенае ДТЗ
Аб гэтым інфармуе ДАІ Брэсцкай вобласці.
Спачатку кіроўца грузавога “Мерсэдэса” урэзаўся ў воз, які рухаўся спадарожным шляхам, а потым выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з легкавіком Аудзі-100.
У выніку ДТЗ загінуў чалавек, які ехаў на возе, сам возчык з траўмамі дастаўлены ў лякарню. Кіроўцы і пасажыры аўтамабіляў не пацярпелі.