Падчас канцэрта ў Мінску бубнач Jane Air упаў са сцэны (фота+інтэрв'ю)

Пад Антонам Сагачка паламаўся подыюм для бубнаў. Ён зваліўся са сцэны спінай наперад, ударыўся галавой аб цагляную сцяну за сцэнай і пабіў нагу і плячо.

Канцэрт перарваўся. За кулісамі ўдзельнікі гурта прыклалі да галавы Антона мокры рушнік. Ад больш істотнай дапамогі хлопец адмовіўся і сказаў, што здольны працягваць выступ.

Праз некалькі хвілінаў гурт выйшаў на сцэну і зайграў кавер на песню "Wonderwall" гурта Oasis. Пасля перад гледачамі з'явіўся сам бубнач і распавёў пару показак. У гэты час працаўнікі сцэны адрамантавалі подыюм.

Wonderwall_dy_anekdoty.mp3

Праз 10 хвілінаў пасля падзення імпрэза аднавілася.

Пасля таго, як Jane Air скончылі канцэрт, Еўрарадыё трапіла ў грымёрку і распытала музыкаў пра тое, што адбылося:

Jane_Air_interview_Euroradio.mp3

Неўзабаве на Еўрарадыё з'явіцца фотарэпартаж з канцэрта Jane Air у Мінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі