Партугалія — першы паўфіналіст Еўра-2012 (фота)

Хаця, назваць перавагу партугальскай каманды мінімальнай язык не паварочваецца. Галявым атрымаўся 17-ы(!) удар па варотах Петара Чэха. Усяго ж партугальцы зрабілі 20 удараў па варотах супраць двух ад чэхаў.

Паўтара тайма чэхі трымаліся, гуляючы другім нумарам. Але на 79-й хвіліне Крышціяну Ранальда замкнуў выдатны навес Муцінья, абламаўшы спадзевы каманды Чэхіі на дадатковы час.

Такім чынам, у паўфінале зборная Партугаліі! Яе сапернік вызначыцца 22 чэрвеня ў матчы Германія — Грэцыя.

 

 

 

Фота: sports.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі