Павел Севярынец запатрабаваў вызвалення Андрэя Гайдукова
Ён распаўсюдзіў заяву з нагоды затрымання наваполацкага грамадскага актывіста, супраць якога пачалі крымінальную справу за "здраду дзяржаве".
Нагадаем, КДБ заявіў, што Гайдукоў па заданні замежнай выведкі 121115_sieviaryniec.mp3
"Самае галоўнае — абсурдная, абсалютна цёмная гісторыя вось з гэтым затрыманнем ставіць пытанне: для чаго хлопца тайна бяруць, даюць інфармацыю толькі тады, калі яна ўсплывае ў прэсе, што з ім робяць зараз, дзеля чаго яго трымаюць? І што гэта за абсурднае проста абвінавачанне "ў момант закладкі тайніка"? Ды любы спецслужбіст ведае: трэба пачакаць, пакуль заклалі тайнік і дачакацца, пакуль прыйдзе той, каму гэтая інфармацыя патрэбная. А тады ўжо браць і аднаго, і другога".
Павел Севярынец кажа, што на карысць Андрэя Гайдукова сведчыць яго грамадская і палітычная дзейнасць, удзел у кампаніі байкоту. Палітвязень патрабуе неадкладнага вызвалення актывіста і "ясных тлумачэнняў яго віны".
Фота — з сацыяльных сетак