Пазнай зорку! Фота беларускіх музыкаў “тады” і “цяпер”
Еўрарадыё сабрала фатаграфіі нашых рок-зорак у пачатку кар’еры і параўнала з іх цяперашнімі здымкамі.
Той-сёй дык і зусім не змяніўся. А некаторых пасля 20 гадоў у рок-музыцы і не пазнаць. Сапраўды, што музыка робіць з людзьмі!
Іван Іванавіч Кірчук
Віталь Артыст за 15 гадоў жыцця "без білета" стаў вельмі сур’ёзным чалавекам. Першае фота — канец 1990-х, другое — 2011 год.
У 1987 годзе Алег Хаменка быў студэнтам, а сёння — выкладчык універсітэта культуры.
Праз 7 гадоў, у 1994-м, лідар “Палаца” ужо выглядае як рок-музыка.
Аляксандр Кулінковіч
Алесь Лютыч, :B:N:
Каго гады зусім не змянілі, дык гэта Аляксандра Ціхановіча. Першае фота — з вокладкі дыска “Верасоў”, выдадзенага 40 гадоў таму! Тады, у 1973 годзе, малады музыка толькі прыйшоў у ВІА. Наступны кадр — з відэа “Малінаўка” (1980). Сучаснае фота зроблена ў 2012 годзе, прыкладна за 5 гадоў да смерці артыста.
Вячаслаў Корань
Не змяніўся за доўгі шлях у рок-музыцы і Вячаслаў Корань. На здымках ён — гітарыст “Бонды” (канец 1980-х), а пасля гітарыст і лідар гурта Ulis.
Сяргей Міхалок у пачатку 1990-х, у 2003-м, у 2013 годзе
І яшчэ адзін здымак "сённяшняга" Міхалка. Так бы мовіць, на дэсерт:
Леслі "Ножык" у часы росквіту Gods Tower у 1990-я і сёння, калі гурт перажывае другую маладосць.
Аляксандр Памідораў
Здаецца, што менавіта аўтара "Свята пакрадзенага" і "Цуда на Каляды" рок-музыка і змяніла больш за іншых:
Дзяніс Тарасенка ў гурце Sklep 15 гадоў таму і сёння, у "Разбітым сэрцы пацана".
Лідар Znich Алесь Таболіч
Бубнач і бас-гітарыст Філіп Чмыр у 1993 годзе ўдзельнічаў у шматлікіх перфомансах культурнай фармацыі “Беларускі клімат”. Але клімат у краіне за 20 гадоў змяніўся да непазнавальнасці. Цяпер Філ Чмыр — галоўны завадатар у Drum Ecstasy.
Ігар Варашкевіч
Лявон Вольскі
У 1980-я музыка “Мроі” Лявон Вольскі ідзе за тагачаснай модай: доўгія валасы, грым на твары… Але ў другой палове1990-х Лявон Артуравіч набыў рэспектабельны выгляд. Перадапошняе фота — часоў альбома "Тры чарапахі", апошняе — часоў "Дома культуры".
Лявон Вольскі ў 1993 годзе (кадр з кліпа "Я рок-музыкант") і ў 2012-м, у студыі Еўрарадыё.
P.S.: Не кладзецца ў фармат рок-зоркі, але абавязкова прысутнічае ў нашай падборцы Аляксандр Саладуха. Прасачыць, як музыка змяніўся за апошнія 20 гадоў, можна па вокладках яго альбомаў. Побач з сучасным здымкам — фота з дыска 1995 года:
Фота: Еўрарадыё, Generation Y, “Будзьма”, Experty.by, Tuzin.fm, "Комсомольская правда в Белоруссии", Rolling Stone.