Попыт на соль у брэсцкіх крамах павялічыўся ў дзесяткі разоў

Сёння ў брэсцкіх крамах не знайсці харчовай солі. У прадуктовым аддзеле ЦУМа выклалі марскую соль. Кіраўнік адной з сетак прадуктовых крамаў Міхаіл Козіч патлумачыў прычыну нястачы ажыятажным попытам.

Міхаіл Козіч: "Народ у пяцьдзесят разоў больш бярэ, чым раней браў. Завезлі сёння ў крамы 50 тон солі – ужо няма… Купляюць, бо соль доўга ляжыць. Сёння ўсё бяруць, крупу, масла, запалкі… Крупы ж доўга ляжаць, масла ў лядоўні таксама.  Людзі не ведаюць, будзе заўтра еўра дзесяць тысяч або дваццаць. Таму і купляюць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі