Прапагандыст Вадзім Гігін атрымаў медаль Скарыны
Трое супрацоўнікаў Беларускага тэлеграфнага агенцтва (БЕЛТА) узнагароджаны медалямі. Адпаведны ўказ 6 студзеня падпісаў Лукашэнка.
Медаль “За працоўныя заслугі” атрымаў першы намеснік генеральнага дырэктара агенцтва Ігар Луцкі. Галоўны рэдактар часопіса “Беларуская думка” Вадзім Гігін і фотакарэспандэнт рэдакцыі фотаінфармацыі Віктар Талочка ўзнагароджаныя медалём Францыска Скарыны.
Вадзім Гігін, апроч іншага, таксама вядзе блог на сайце БЕЛТА, дзе бэсціць апазіцыю, Еўрасаюз і усяляк ухваляе курс Лукашэнкі. Яму забаронены ўезд у ЕС. Гігін спрабуе аспрэчыць яго ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека.