Распачаўся збор подпісаў за адмену хакейнага чэмпіянату свету ў Мінску
З ініцыятывы еўрадэпутата Марэка Мігальскага праводзіцца акцыя "Пакінь дыктатара на лёдзе".
На адмысловым сайце кожны жадаючы можа падпісацца пад зваротам да Міжнароднай федэрацыі хакею для перадачы права правесці чэмпіянат 2014 года ад Беларусі іншай краіне.
Нагадаем, у траўні Міжнародная федэрацыя хакею на сваім кангрэсе мусіць разгледзець "беларускае пытанне".