Рымантас Грыгас можа стаць новым трэнерам баскетбольнай жаночай зборнай
Федэрацыя баскетбола і літоўскі спецыяліст завяршаюць перамовы.
Дамова будзе падпісаная, хутчэй за ўсё, да канца месяца, піша “Прессбол”. Зараз Рымантас Грыгас займае пасаду асістэнта галоўнага трэнера екацярынбургскага клуба УГМК. Кандыдатура 49-гадовага трэнера была прызнаная аптымальнай ў пашыраным спісе, які ўключаў каля 15 прозвішчаў.
Нагадаем, што ў канцы мінулага года Анатоль Буяльскі, які займаў пасаду галоўнага трэнера жаночай зборнай, абвясціў, што не мае намеру працягваць кантракт з Беларускай федэрацыяй баскетбола. Пад кіраўніцтвам Буяльскага жаночая зборная Беларусі стала бронзавым прызёрам чэмпіяната Еўропы 2007 года, заняла 6-е месца на Алімпіядзе ў Пекіне, а ў 2010 годзе ўвайшла ў чацвёрку лепшых камандаў свету/
Фота — bcbudivelnik.com