Славамір Адамовіч спрабуе вярнуцца ў Беларусь

Беларускі паэт Славамір Адамовіч (berserk5), які ў 2002 з'ехаў у Нарвегію, плануе вярнуцца дадому. Пра гэта сам паэт паведаміў Еўрарадыё.

МЗС Беларусі ў адказ на запыт Адамовіча параіў яму звярнуцца ў амбасаду:
"Для атрымання дакумента на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь - пасведчання на вяртанне ў Беларусь, Вам неабходна звярнуцца ў замежнае прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Бліжэйшае - Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя”.
Славамір Адамовіч днямі падаў дакументы ў беларускую амбасаду ў Швецыі на атрыманне праязнога дакументу для вяртання ў Беларусь.
Нагадаем, Славамір Адамовіч - паэт, які ў сярэдзіне 1990-х правёў восем месяцаў у следчым ізалятары беларускага КДБ за верш “Забі прэзідэнта”. А ў 2002 паехаў на заробкі ў Нарвегію, дзе атрымаў гуманітарны прытулак. Цяпер жыве на поўначы Нарвегіі ў гарадку Буда.


Фота — berserk5.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі