Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце крушэння штурмавіка Су-25

Справа пачатая па частцы 1 артыкула 465 Крымінальнага кодэксу (парушэнне правілаў палётаў ці падрыхтоўкі да іх або іншых правілаў эксплуатацыі ваенных лятальных апаратаў, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека або іншыя цяжкія наступствы), перадае БЕЛТА.

Нагадаем, што сваю праверку абяцала правесці Міністэрства абароны.

Як паведамлялася, авіякатастрофа адбылася ў навагрудскім раёне. Пры падзенні ваеннага самалёта Су-25 загінуў яго пілот падпалкоўнік Мікалай Грыднеў.

Фота — bescker.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі