Праваабаронцу Касю Галіцкую асудзілі на 10 сутак арышту
Рашэнне прымала суддзя Таццяна Матыль, якая знаходзіцца ў "чорным спісе" ЕС.
Нагадаем, Касю Галіцкую затрымалі ў аўторак у Доме правасуддзя, куды яна прыехала на суды над маладафронтаўцамі. Яе абвінавацілі ў "дробным хуліганстве". У аўторак суд не адбыўся — у суддзі заставалася мала працоўнага часу.
Суд адбыўся раніцай 18 ліпеня ў Маскоўскім раённым судзе сталіцы. Адзначым, што Таццяна Матыль 22 чэрвеня адправіла ў ізалятар на 15 сутак карэспандэнта Еўрарадыё Паўла Свярдлова.
Сведкамі выступалі два супрацоўнікі спецназу, якія патлумачылі, што "незвычайная грамадзянка" парушала грамадскі парадак каля будынку 9-й бальніцы. Яны не хавалі, што патрулявалі вуліцу ў цывільным адзенні.
"Быццам бы гэта было ім загадана і вытлумачалася нейкай службовай неабходнасцю. Яны адмовіліся тлумачыць, якой, і суддзя дазволіла ім не тлумачыць", — распавяла Еўрарадыё пасля суда праваабаронца Наста Лойка.
На волю Кася Галіцкая выйдзе 27 ліпеня каля 11-й гадзіне раніцы.
Фота — belsat.eu