Суд над Сяргеем Карпенкам у Лідзе перанесены на 22 жніўня
Так вырашыў Лідскі раённы суд, бо на працэс не прыйшлі сведкі-міліцыянты.
Як нагадвае "Вясна", журналіста, які супрацоўнічае з тэлеканалам "Белсат", затрымалі 22 чэрвеня на "маўклівай акцыі". Яго абвінавацілі ў лаянцы матам і супраціве міліцыянтам.
Сённяшняе паседжанне доўжылася дзве гадзіны.