Суд па "экстрэмісцкіх" фота абвешчаны адкрытым
Такое рашэнне прыняў суддзя, які вядзе працэс.
”Суддзя абвясціў, што не падтрымлівае хадайніцтва прадстаўніка КДБ аб закрытым працэсе. Суд будзе адкрытым. Але ўсе журналісты ўжо выйшлі. Засталіся юрыст Гары Паганяйла і прадстаўнік БАЖ Андрэй Бастунец”, — перадае з залы суда карэспандэнт Еўрарадыё Алесь Пілецкі.
Адвакатка Вадзіма Заміроўскага хадайнічае аб закрыцці справы. На яе думку, даведка экспертнай камісіі КДБ зробленая з парушэннем неабходных працэдур. З такім жа хадайніцтвам выступіў адвакат Юліі Дарашкевіч.
Нагадаем, што КДБ прызнаў экстрэмісцкімі фатаграфіі з альбома "Belarus Press Photo". Некалькі дзясяткаў асобнікаў гэтага альбома былі затрыманыя мінулай восенню на Ашмянскай мытні.