Топ-менеджэра Брэсцкага панчошнага камбінату асудзілі за хабар
Начальнік аддзелу маркетынгу і збыту прадпрыемства мог сесці ў турму на два гады, але яму далі ўмоўны тэрмін.
Менеджэр пагарэў на тым, што папрасіў у адной з арганізацый мільён рублёў, каб уладзіць справы з заключэннем здзелкі, інфармуе БелаПАН.
20 ліпеня дамова паміж камбінатам і арганізацыяй была заключана. Але ж адзін з пакупнікоў звярнуўся ў КДБ і начальніка аддзела маркетынгу затрымалі праз тры дні ў момант атрымання хабару. Спачатку мужчыне пагражала два гады турмы з канфіскацыяй маёмасці. Аднак паколькі абвінавачаны раскаяўся ў здзейсненым і быў ахарактарызаваны са станоўчага боку, яму далі адтэрміноўку асноўнага пакарання на два гады.