Трое суседзяў Беларусі патрапілі ў топ-20 галоўных спамераў свету
У рэйтынгу дзяржаваў-крыніц спаму па выніках 2011 года Польшча займае 8-е месца, Расія — 9-е, Украіна — 12-е.
Агенцтва УНІАН адзначае, што рэгіянальнае размеркаванне крыніц спаму нязменнае: найбольш паштовага смецця распаўсюджваецца з тэрыторыі краін Азіі, Лацінскай Амерыкі і Усходняй Еўропы. У тройцы лідараў — Індыя, Бразілія і Інданэзія. ЗША, якія ў 2010 годзе займалі першы радок рэйтынга, па выніках мінулага года былі 16-я.