У 2012 годзе ў Беларусі стане яшчэ меней “чарніл”

Пра гэта 27 студзеня паведаміў журналістам старшыня канцэрну “Белдзяржхарчпрам” Іван Данчанка. Па яго словах, палітыка ўраду скіраваная на скарачэнне вытворчасці пладовых він, каб знізіць іх спажыванне на ўнутраным рынку. Раней на “чарнілы” значна падвышалі акцызы. З 1 студзеня 2012 года стаўкі на вінаробчую прадукцыю павялічылі на 23,5%. У сувязі з гэтым прадпрыемствам стала нявыгадна выпускаць такія віна, перадае БЕЛТА.

У прадпрыемстваў яшчэ застаецца некаторы запас вінаматэрыялу. Ім дазволяць яго выкарыстаць, пасля чаго выпуск мацаванага “чарніла” цалкам скончыцца. Зрэшты, вінзаводы не адмаўляюцца ад пладовых він зусім, а пераходзяць на вытворчасць прадукцыі палепшанай якасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі