У Беларусі змяніўся парадак прыёму ў гімназіі
Ён тычыцца не толькі гімназій, але таксама гімназій-інтэрнатаў і гімназій — каледжаў мастацтваў.
Згодна з указам прэзідэнта №15, падпісаным 6 студзеня, прымаць у гэтыя навучальныя ўстановы будуць па конкурсе на падставе ўступных выпрабаванняў па навучальных прадметах “Беларуская мова”, “Руская мова”, “Матэматыка” і гадавых адзнак за IV клас па гэтых прадметах. У гімназіі — каледжы мастацтваў будуць таксама правяраць здольнасці ў асобных відах мастацтва, інфармуе БелаПАН.
У паведамленні прэс-службы прэзідэнта адзначаюць, што прыняцце ўказа будзе забяспечваць прынцып сацыяльнай справядлівасці пры прыёме ў гімназіі, адбору найбольш здольных дзяцей і арганізацыі аб’ектыўнай, празрыстай уступнай кампаніі.