У Брэсце "размініравалі" аўтобусны прыпынак (фота)
Каля 12-й гадзіны на прыпынку "Паліклініка №4" працавалі сапёры. Рух па вуліцы Савецкай Канстытуцыі быў перакрыты ў абодва бакі.
Сапёрная група ад'ехала каля 12.15. Супрацоўнікі ДАІ ад каментароў адмовіліся. Яны кажуць, што іх толькі папрасілі перакрыць вуліцу, а больш, нібыта, нічога не ведаюць.
Са словаў відавочцаў, увагу міліцыянтаў прыцягнула нічыйная сумка. Магчыма, яе проста хтосьці забыў. Тым не менш, людзей амаль на 15 хвілінаў эвакуявалі з месца "знаходкі" да прыбыцця сапёраў. Яны і забралі падазроны прадмет з сабою.