У Брэсце зачыніўся кінаклуб "Кісларод"
За першы месяц паказаў у горадзе не знайшлося патрэбнай колькасці аматараў элітарнага кіно.
Сваю дзейнасць кінаклуб распачаў у снежні 2011 года. Штотыдзень ў ДК культуры і адпачынку праходзілі прагляды фільмаў. Асноўны фармат стужак — аўтарскае кіно, пераможцы прэстыжных кінафестываляў Еўропы. Сярод іх — "Нянавісць" французскага рэжысёра Мац'е Касовіца, "Голад" Сціва Маккуіна і іншыя.
Але нават сімвалічны кошт на ўваход — 5.000 рублёў — не дапамог "Кіслароду" сабраць аўдыторыю, патрэбную для арэнды памяшкання ў будучым. У студзені на афіцыйнай старонцы клуба ВКонтакте абвясцілі аб заканчэнні дзейнасці Аднойчы, са словаў саміх арганізатараў, апроч іх на прагляд прыйшоў усяго адзін глядач.