У футбалістаў Японіі ў аэрапорце канфіскавалі бананы і жуйку
Гэты выпадак здарыўся ў аэрапорце Пхеньяна — сталіцы Паўночнай Карэі.
Супрацоўнікі аэрапорта канфіскавалі ў футбалістаў бананы, жуйку і локшыну хуткага гатавання. Праверка японскай каманды доўжылася больш за чатыры гадзіны. Як адзначае "Прессбол", у выніку праверкі зборная Японіі пачала перадматчавую трэніроўку на тры гадзіны пазней.
Японская каманда будзе гуляць у КНДР упершыню з 1989 года. Адборачны матч да чэмпіянату свету-2014 адбудзецца сёння, 15 лістапада.