У Гомелі прайшла акцыя маўклівага пратэсту
Вечарам 17 жніўня людзі сабраліся ля цырка. Не абышлося без затрыманняў.
Нягледзячы на тое, што арганізатары "Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку" абвясцілі аб перапынку да верасня, актыўныя гамяльчане працягваюць збірацца па серадах. Яны нічым сябе не праяўляюць. Прыходзяць у цэнтр горада і размаўляюць. Учора ўвечары такім чынам каля гарадскога цырка сабралася каля 20 пратэстоўцаў. Пасля заканчэння акцыі міліцыя праверыла дакументы ў сабраўшыхся. Тых, хто не меў пашпартоў, адвезлі ў РАУС, паведамляе БелаПАН.