У Гомелі зламыснікі скралі дзве пчаліныя сям’і разам з вульямі

Намеснік пракурора Чыгуначнага раёну Гомеля Ўладзіслаў Журакоўскі лічыць, што здзейсніць такое злачынства маглі толькі спецыялісты. Звычайных злодзеяў пчолы наўрад ці б зацікавілі. Да таго ж, калі б гэта былі недасведчаныя людзі, то пчолы маглі б іх нават пагрызці, ажно да анафілактычнага шоку.

Разам з тым Уладзіслаў Журакоўскі адзначае, што ў ягонай практыцы гэта першы выпадак, калі крадуць насякомых, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі